|
|
|
|

|
|

|
|
|
| Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша |
РАЗДЗЕЛ 11
1. І сталася, як скончыў Езус загады дванаццацём сваім вучням, перайшоў адтуль навучаць і прапаведваць па іхніх местах. 2. Ян-жа, калі дачуўся ў вязніцы аб дзейнасці Хрыстовай, паслаўшы двух вучняў сваіх, 3. сказаў яму: Ці ты той, што прыйсьці маецца, ці чакаць нам другога? 4. І адказваючы Езус ім гавора: Ідзеце й спавясьцеце Яна, што вы чулі й бачылі: 5. Сляпыя відзяць, кульгавыя ходзяць, запаветраныя робяцца чыстымі, глухія чуюць, умерлыя згробуўстаюць, убогім абвяшчаецца эванэлія. 6. І багаслаўлёны, хто ня будзе горшыцца з мяне. 7. Калі-ж яны адыйшлі, пачаў Езус гаварыць грамадзе пра Яна: Што выйшлі вы ў пустыні ўгледзець? Трасьціну, што хістаецца ад ветру? 8. Што-ж выйшлі вы ўбачыць? Чалавека адзетага ў мяккае адзеньне? Вось тыя, што адзяюцца ў далікатную адзежу прабываюць у магнацкіх палатах. 9. Дык што-ж выйшлі вы аглядаць? Прарока? Ады-ж, кажу вам, і болей, чым прарока. 10. Гэта бо той, аб якім напісана: "Вось я пасылаю анела перад воблікам тваім, які падрыхтуе шлях твой прад табою" (Малях. 3, 1). 11. Сапраўды кажу вам: спаміж роджаных жанчынамі не паўстаў большы за Яна Хрысьціцеля: адыж найменшы ў валадарстве нябесным, вялікшы за яго. 12. Ад дзёнжа Яна Хрысьціцеля аж дагэтуль валадарства нябеснае гвалт церпіць і раптоўнікі захопліваюць яго. 13. Усе бо прарокі і закон прарочылі аж да Яна; 14. і калі хочаце ведаць, гэта ён Гальяш, які прыйсьці маецца. 15. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае. 16. Да каго-ж я прыраўную род гэты? Ён падобны да хлапчанят, што седзячы на рынку, крычаць да сваіх равесьнікаў, 17. кажучы: "Мы йгралі вам, а вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі". 18. Прыйшоў бо Ян, ня есьць і ня п'е, а яны кажуць: "Нячысьціка мае". 19. Прыйшоў Сын чалавечы, які есьць і п'е, і кажуць: «Во чалавек абжора ды вінажлоп, сябра грашаемцаў і грэшнікаў». І спраўдзілася мудрасьць на сваіх дзецях. 20. Тады пачаў дакараць гарадом, у якіх найболей сталася ягоных цудаў, за тое, што не пакутавалі. 21. Гора табе, Корозаім, гора табе, Бэтсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сыдоне дзееліся цуды, якія ў вас дзееліся, дык даўно ў зрэбніцы й попеле пакутавалі-б. 22. Адыж кажу вам: Тыру й Сыдону лягчэй будзе ў судны дзень, як вам. 23. А ты, Кафарнауме, ці-ж да неба аж падымешся? — Аж да пекла ўпадзеш; бо калі-б у Садоме дзееліся цуды, якія ў табе дзееліся, то можа-б яна асталася аж па гэты дзень. 24. Адыж кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў судны дзень, як табе. 25. І ў той час Езус, адазваўшыся, прамовіў: Слаўлю цябе, Ойча, Усеспадару неба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных, а выявіў недалеткам. 26. Так, Ойча, гэтак бо спадабалася табе. 27. Усё мне перадана Айцом маім. І ніхто ня знае Сына, апрача Айца, і Айца ніхто ня знае, апрача Сына й каму Сын абявіць захоча. 28. Прыйдзеце ка мне ўсе працуючыя й абцяжаныя, а я вас узмацую. 29. Вазмеце на сябе ярмо маё й ад мяне вучэцеся, я бо ціхі й пакорнага сэрца, і знойдзеце суцеху душам вашым. 30. Бо ярмо маё прыемнае, а цяжар лягонькі. |
|
|
|
|
|

|
|

|
|
|
|
|