Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28


РАЗДЗЕЛ 14

1.    У той час пачуў тэтрарха Гэрад аб славе Езуса
2.    і сказаў да сваіх слуг: Гэта Ян Хрысьціцель; ён згробуўстаў і таму цуды дзеюцца праз яго.
3.    Гэрад бо схапіў быў Яна і закаваў яго ды пасадзіў у вастрог дзеля Гэрэдыяды, жонкі брата свайго.
4.    Бо Ян дакараў яму: Ня можна табе трымаць яе.
5.    І хацеў яго забіць, але баяўся народу, бо яго мелі за прарока.
6.    У дзень-жа народзін Гэрада дачка Гэрэдыяды скакала пасярод іх і дагадзіла Гэраду.
7.    Затым пад прысягай абяцаўся ёй даць чаго толькі яна зажадае ад яго.
8.    Яна-ж, навучаная сваёй маткай, сказала: Дай мне тут на талерцы галаву Яна Хрысьціцеля.
9.    І засмуціўся кароль, але дзеля прысягі і дзеля тых, што разам сядзелі, загадаў даць.
10.    І паслаўшы адсек галаву Яну ў вастрозе.
11.    І прынясьлі галаву яго на талерцы ды падалі дзяўчыне, а яна занясла сваёй матцы.
12.    Вучні-ж ягоныя прыйшоўшы, ўзялі яго цела й пахавалі яго ды пайшлі паведамілі Езуса.
13.    Пачуўшы аб гэтым, Езус, падаўся адтуль чоўнам на месца бязлюднае на адзіне; калі-ж даведаўся народ, пайшоў следам за ім з гарадоў пехатою.
14.    І выйшаўшы, ўбачыў вялізную грамаду, і зжаліўся над імі ды аздаравіў хворых іхніх.
15.    Калі-ж настаў вечар, падыйшлі да яго вучні ягоны, кажучы: Пустыннае месца дый пара ўжо позная, пусьці народ, каб яны пайшоўшы ў сёлы купілі сабе еміны.
16.    Адыж сказаў ім: Не канечне маюць ісьці, вы дайце ім есьці.
17.    Адказалі яму: мы маем тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы.
18.    Кажа ім: Прынясеце мне іх сюды.
19.    І загадаўшы народу пасесьці на траве, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, ўзглянуў у неба, пабагаславіў, і ламаў ды даваў вучням хлябы, а вучні народу.
20.    І елі ўсе і наеліся. І назбіралі што асталося кускоў дванаццаць поўных кошыкаў.
21.    А тых што елі, было на лік пяць тысяч мужчын, апрача дзяцей і жанчын.
22.    І зараз прымусіў Езус вучняў увайсьці ў лодку ды плысьці перад ім на другі бок мора, пакуль ён адпусьціць народ,
23.    І адпусьціўшы грамаду, выйшаў на гару памаліцца на самоце; і як настаў вечар, быў там сам адзін.
24.    А лодка пасярод мора была кідана хвалямі, бо быў супроцьны вецер.
25.    У чацьвёртую-ж варту ночы прыйшоў да іх па моры.
26.    І ўгледзеўшы яго ідучага па моры, стрывожыліся й казалі: Гэта здань; ды аж закрычалі ад жаху.
27.    Але Езус зараз адазваўся да іх, кажучы: Надзейцеся, гэта я, ня бойцеся.
28.    А Пётр сказаў яму ў адказ: Усеспадару, калі гэта ты, загадай мне прыйсьці да цябе па вадзе.
29.    Ён-жа сказаў: Прыйдзі. І Пётр, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, каб падыйсьці да Езуса.
30.    Адыж бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, крычма кажа: Усеспадару ратуй мяне!
31.    Езус зараз-жа, працягуўшы руку, падхапіў яго й кажа яму: Малаверны, чаго асумніўся?
32.    І як увайшлі ў лодку, аціх вецер.
33.    А тыя, што былі ў лодцы, падышлі й пакланіліся яму, кажучы: Ты сапраўды ёсьць Сын Божы.
34.    І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Гэнэзарэцкую.
35.    Людзі тамашняе ваколіцы, пазнаўшы яго, далі знаць па ўсёй той краіне й прынясьлі да яго ўсіх хворых
36.    ды прасілі яго, каб хоць дакрануцца да краю адзежы ягонай. І каторыя дакрануліся, аздаравелі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст