Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 20
1.    Падобнае валадарства нябеснае да чалавека гаспадара, які выйшаў вельмі рана наймаць работнікаў у свой вінаграднік.
2.    І, умовіўшыся з работнікамі па дэнару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.
3.    І выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў другіх, што стаялі без работы на рынку
4.    і сказаў ім: Ідзеце й вы ў мой вінаграднік і што будзе належацца, дам вам.
5.    Яны пайшлі. Ізноў жа выйшаў каля гадзіны шостай і дзевятай ды зрабіў гэтаксама.
6.    І каля адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых стаячых ды сказаў ім: Чаго вы тут стаіце цэлы дзень без работы?
7.    Кажуць яму: бо ніхто не наняў нас. Гавора ім: ідзеце й вы ў мой вінаграднік.
8.    Калі-ж настаў вечар, кажа гаспадар вінаградніка свайму эканому: пакліч работнікаў ды аддай ім плату, пачаўшы ад апошніх аж да першых.
9.    І вось калі падыйшлі тыя, што прыйшлі каля гадзіны адзінаццатай, атрымалі па дэнару.
10.    А першыя, падыйшоўшы, думалі, атрымаюць болей, адыж і яны атрымалі па дэнару.
11.    І ўзяўшы, наракалі на гаспадара,
12.    кажучы: Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты зраўняў іх з намі, што перанесьлі цяжар дня і спеку.
13.    А ён у адказ сказаў аднаму з іх: Сябра, я не раблю табе крыўды, ці-ж не за дэнар ты са мною згадзіўся?
14.    Вазмі што тваё ды йдзі, а я хачу і гэтаму апошняму даць, як і табе.
15.    Ці-ж ня можна мне зрабіць што хочу? Ці-ж вока тваё злоснае, што я добры?
16.    Гэтак апошнія будуць першымі, а першыя апошнімі. Бо шмат пакліканых, але мала выбраных.
17.    А ідучы у Ерузалім, узяў Езус дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:
18.    Вось уваходзім у Ерузалім і Сын чалавечы будзе выданы старшым сьвятарам і кніжнікам і асудзяць яго на сьмерць,
19.    і выдадуць яго паганам на здзек ды на бічаванне, а на трэці дзень згробуўстане.
20.    Тады прыступіла да яго маці сыноў Зэбэдэевых з сынамі сваімі, кланяючыся ды нечага просячы ў яго.
21.    Ён сказаў ёй: Чаго хочаш? Кажа яму: Загадай, каб гэтыя два сыны мае сядзелі адзін праваруч цябе, а другі леваруч у валадарсьцьве тваім.
22.    Езус-жа адказваючы гавора: Ня ведаеце, чаго просіце. Ці-ж можаце піць чару, якую я піціму? Кажуць яму: Можам.
23.    Сказаў ім: Чару-то маю піць будзеце, адыж сядзець праваруч мяне й леваруч, гэта не мая рэч даць вам, але каму прыгатавана Айцом маім.
24.    А дзесяцёх, пачуўшы гэта, абурыліся на двух братоў.
25.    Езус-жа паклікаў іх да сябе і сказаў: Вы ведаеце, што князі народаў валадараць над імі, а каторыя большыя, выконываюць над імі ўладу.
26.    Ня гэтак будзе паміж вамі, але хто-б хацеў між вамі быць вышэйшы, хай будзе вашым прыслужнікам,
27.    і хто-бы хацеў быць першым між вамі, будзе вашым слугою.
28.    Так як і Сын чалавечы ня прыйшоў, каб яму служылі, а каб служыць ды даць жыцьцё сваё на выкуп за многіх.
29.    І як выйходзілі яны з Ерыхону, ішла за ім вялікая грамада,
30.    і вось два сьляпыя, седзячы ля дарогі, пачулі, што Езус ідзе міма, ды закрычалі, кажучы: Зжалься над намі, Усеспадару, сыне Давідавы!
31.    Але грамада сварыляся на, іх, каб замоўклі. Адыж яны яшчэ мацней крычалі, кажучы: Усеспадару, сыне Давіда змілуйся над намі!
32.    І прыпыніўся Езус, паклікаў іх і кажа: Што хочаце, каб я вам зрабіў?
33.    Кажуць яму: Госпадзе, каб адчыніліся вочы нашыя!
34.    І Езус зжаліўся над імі, дакрануўся да іхніх вачэй і зараз-жа сталі відзець ды пайшлі за ім.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст