|
|
|
|

|
|

|
|
|
| Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша |
РАЗДЗЕЛ 9
1. І ўвайшоўшы ў лодку, пераплыў назад і прыйшоў у свой горад. 2. І вось прынясьлі к яму спараліжаванага, ляжачага на пасьцелі. А Езус, бачачы іхню веру, сказаў паралітыку: Надзейся, сыне, адпушчаюцца табе грахі твае. 3. Тады некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: Ён блюзьніць. 4. Езус-жа, бачачы іхнія думкі, сказаў: Чаму вы думаеце благое ў сэрцах вашых? 5. Што бо лягчэй сказаць: "Адпушчаюцца табе грахі твае", ці сказаць: "Устань ды хадзі"? 6. Але каб вы ведалі, што Сын чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі, — тады кажа спараліжаванаму: Устань, вазмі пасьцель тваю ды йдзі ў дом твой. 7. І ўстаў ды пайшоў у дом свой. 8. Грамады-ж, бачачы гэта, праняліся страхам і славілі Бога, які даў людзям такую ўладу. 9. І калі Езус ішоў адтуль, убачыў чалавека, сядзячага ля куноймітні, імянем Матауш. І сказаў яму: Ідзі за мною. І ён, устаўшы, пайшоў за ім. 10. І здарылася, калі ён сядзеў за сталом у доме, вось многія кунойміты й грэшнікі, прыйшоўшы, паселі за стол з Езусам і вучнямі ягонымі. 11. А, бачачы гэта, фарызэі казалі вучням ягоным: Чаму з грэшнікамі й куноймітамі есьць ваш вучыцель? 12. Езус-жа, пачуўшы, сказаў: Ня трэба здаровым лекара, але хворым. 13. Ідзецеж і навучэцеся, што значыць: «Міласэрдзя хачу, а не ахвяры». Бо я ня прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшных. 14. Тады прыступіліся да яго вучні Янавы, кажучы: Чаму мы і фарызэі часта посьцім, а твае вучні ня посьцяць? 15. І сказаў ім Езус: Ці-ж могуць сумаваць вясельныя госьці, пакуль малады з імі? Во, як прыйдуць дні, калі забяруць ад іх маладога – тады пасьціцімуць. 16. Адыж ніхто на старую вопратку не кладзе латы сукна сырога, яна бо рве вопратку й робіцца горшая дзіра. 17. І ня ўліваюць новага віна ў мяхі старыя, ато мяхі прарвуцца й віно разліваецца й мяхі прапашчыя. Але новае віно ўліваюць у мяхі новыя, дык уцалее й адно й дрогое. 18. Калі ён гаварыў ім гэта, вось падыйшоў адзін старшы і кланяўся яму, кажучы: Усеспадару, дачка мая толькі-што памерла, але прыйдзі, ўзлажы на яе руку тваю і будзе жыць. 19. І, ўстаушы, пайшоў за ім Езус і вучні ягоны. 20. І вось жанчына, што дванаццаць год хварэла на крывацечу, падыйшла ззаду й дакранулася да краю вопраткі ягонай. 21. Казала бо сама сабе: як дакрануся да яго вопраткі, буду здарова. 22. А Езус, абярнуўшыся і ўгледзеўшы яе, сказаў: Надзейся, дачка, вера твая цябе ўратавала. І жанчына стала здаровай ад тае гадзіны. 23. І калі прыйшоў Езус у дом старшага ды ўгледзеў жалейнікаў і галосячую сумятніў, сказаў 24. Адступецеся, дзяўцынка бо ня ўмерла, толькі спіць. І насьмяхаліся з яго. 25. Калі-ж выправілі народ, увайшоў, узяў яе за руку – і дзяўчынка устала. 26. І разыйшлася аб гэтым чутка па ўсёй той краіне. 27. А калі Езус прайходзіў адтуль, ішло за ім двух сьляпых і крычала кажучы: Зжалься над намі, Сыне Давідавы! 28. А як увайшоў у дом, прыступіліся да яго сьляпыя. І кажа ім Езус: Ці верыце вы, што я вам магу гэта зрабіць? Кажуць яму: Але, Усеспадару. 29. Тады дакрануўся да іхніх вачэй і гавора: Хай вам станецца паводле веры вашай. 30. І адчыніліся вочы іх. А Езус прыгразіў ім, кажучы: Глядзеце-ж, каб ніхто ня ведаў. 31. Яны-ж, выйшаўшы, расславілі яго па ўсёй той краіне. 32. Калі-ж тыя выйшлі, вось прывялі да яго нямога чалявека, маючага дзябальства. 33. І як-толькі быў выгнаны дзябал, нямы прагаварыў, а грамада дзівілася, гаворачы: ніколі ня бывала гэтага ў Ізраэлю. 34. А фарызэі гаварылі: Ён выганяе дзяблаў сілай князя дзябальскага. 35. І хадзіў Езус па ўсіх гарадох і вёсках, навучаючы ў іхніх бажніцах ды абвяшчаючы эванэлію валадарства й аздараўляючы ўсякую хворасьць і ўсякую немач. 36. Гледзячы-ж на грамады шкадаваў іх, былі бо зняможаны й ляжалі, як авечкі, ня маючыя пастыра. 37. Тады сказаў сваім вучням: Жніва-то вялікае, да работнікаў мала, 38. дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на сваё жніво. |
|
|
|
|
|

|
|

|
|
|
|
|