Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 7
1.    Ня судзеце, каб вас ня судзілі.
2.    Бо якім судом вы судзіце, такім і вас судзіцімуць, ды якой меркай вы адмерыце такой і вам адмерыцца.
3.    Чаму-ж гэта ты бачыш стрэмку ў воку брата твайго, а палена ў сваім воку ня відзіш?
4.    Або як ты скажаш свайму брату: "Дай я выйму стрэмку з вока твайго", адыж у воку тваім палена.
5.    Крывадушнік, выкінь перш палена з собскага вока, а тады ўгледзіш, як дастаць стрэмку з вока брата твайго.
6.    Не давайце таго, што сьвятое, сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб часам не патапталі іх сваімі нагамі ды, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.
7.    Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце й будзе вам адчынена.
8.    Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знайходзіць; а таму, хто стукае, адчыняць.
9.    Або, ці ёсьць між вамі такі чалавек, які свайму сыну просячаму хлеба, даў-бы камень?
10.    Ці, калі-б папрасіў рыбы, даў-бы, яму зьмяю?
11.    Вось-жа калі вы, будучы благімі, ўмееце даваць добрыя дары дзецям сваім, наколькі болей ваш Айцец, што ёсьць у небе, дасьць добрае у Яго просячым!
12.    Дык усё, што толькі вы задаеце, каб вам людзі рабілі і вы ім рабеце; гэта бо закон і прарокі.
13.    Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама й прасторны ёсьць шлях, што вядзе на загубу, і шмат хто імі ўвайходзіць.
14.    Як-жа цесная брама і вузкая дарога, якая вядзе да жыцьця і мала такіх, што знайходзяць яе!
15.    Сцеражэцеся прарокаў-ілгуноў, якія прыйходзяць да вас у авечай шкуры, а ўнутры яны ваўкі рвучыя.
16.    Па іхніх пладох пазнаеце іх. Ці-ж збіраюць з цярніны вінаград, або з асоту фігі?
17.    Гэтак усякае добрае дзерава дае добрыя плады, а благое дзерава дае благія плады.
18.    Ня можа добрае дзерава даваць благіх пладоў ані благое дзерава даваць добрых пладоў.
19.    Усякае дзерава, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў вагонь.
20.    Дык па іхніх пладох пазнаеце іх.
21.    Ня ўсякі, хто мне кажа: «Госпадзе,Усеспадару», увойдзе ў валадарства нябеснае, але хто спаўняе волю Айца майго, каторы ёсьць у небе той увойдзе ў валадарства нябеснае.
22.    Многія скажуць мне ў той дзень: "Усеспадару, Усеспадару, ціж не тваім імям прарочылі мы, ціж не тваім імям нячысьцікаў выганялі, ці-ж не тваім імям шмат цудаў дзеелі?"
23.    І тады выскажу ім: я ніколі ня знаў вас, адыйдзеце ад мяне вы, што творыце нягоднасьць.
24.    Вось-жа кожны, хто слухае гэтых слоў маіх і выпаўняе іх будзе прыраўняны да чалавека мудрага, які збудаваў дом свой на камені.
25.    І лінуў дождж, і разліліся рэкі, і ўзняліся вятры ды хлынулі на дом той – адыж ня ўпаў ён, бо быў пастаўлены на камені.
26.    А ўсякі, хто слухае гэтых слоў маіх ды ня выпаўняе іх, будзе падобны да чалавека неразумнага, што пабудаваў дом свой на пяску.
27.    І пусьціўся дождж; і прыбылі рэкі, і сарваліся вятры ды рынулі на дом гэны – і заваліўся ён, а вялікая была яго руіна.
28.    І сталася, калі скончыў Езус гэтыя словы, грамады не маглі надзівіцца з навукі ягонай.
29.    Бо ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як іхнія кніжнікі і фарызэі.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст