Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 27
1.    А як настала раніца, усе архісьвятары і старшыя народу склікалі раду супроць Езуса, каб выдаць яго на сьмерць.
2.    І звязаўшы, завялі й аддалі яго Понцыю Пілату, намесьніку.
3.    Тады Юдаш, які выдаў яго, бачачы засуджанага, раскаяўся ды аднёс трыццаць сярэбранікаў вышэйшым сьвятаром і старшым,
4.    кажучы: Саграшыў я, выдаючы нявінную кроў. Яны-ж сказалі: А што нам? Ты сябе глядзі.
5.    І, кінуўшы сярэбранікі ў сьвятыні, выйшаў ды пайшоў павесіўся.
6.    А вышаўшыя сьвятары, ўзяўшы срэбнікі, гаварылі: Нельга іх класьці ў скарбону, бо гэта заплата за кроў.
7.    І парадзіўшыся, купілі за іх ганчарова поле для хавання падарожных.
8.    Таму поле тое й завецца Гацэльдама, гэта знача: Поле крыві, аж па сянняшні дзень.
9.    Тады споўнілася што было сказана праз Ерэмію прарока (38 8), гаварыўшага: «І ўзялі трыццаць сярэбранікаў, заплату ацэненага, якога ацанілі сыны Ізраэля,
10.    ды далі іх за ганчарова поле, як пастанавіў мне Госпад».
11.    Езус-жа стаў перад намесьнікам; і спытаўся ў яго намесьнік, кажучы: Ты кароль Юдэйскі? Гавора яму Езус: Ты кажаш.
12.    І калі вінавацілі яго вышэйшыя сьвятары ды старшыны, нічога не адказваў.
13.    Тады кажа яму Пілат: Ня чуеш, колькі сьветчаць супроць цябе?
14.    І не адказаў яму на ніводнае слова, так што начальнік моцна дзівіўся.
15.    На дзень-жа сьвяточны намесьнік абыдна выпускаў народу аднаго вязня, якогаб хацелі.
16.    І меў ён тады ведамага вастрожніка, што зваўся Барабаш.
17.    І вось, калі яны зыйшліся, сказаў Пілат: Каго жадаеце, каб вам выпусьціў: Барабаша, ці Езуса, якога завуць Хрыстусам?
18.    Ведаў бо, што выдалі яго праз завісьць.
19.    А як сядзеў ён у судовішчы, жонка ягона паслала яму сказаць: Не рабі нічога справядліўцу гэтаму, бо я праз сон сягоння шмат цярпела дзеля яго.
20.    Але архісьвятары й старшыны набухторылі народ, каб дамагаліся Барабаша, а Езуса загубілі.
21.    Тады намесьнік, адазваўшыся, сказаў ім: Каго з двух жадаеце, каб вам выпусьціць? Яны-ж сказалі: Барабаша.
22.    Гавора ім Пілат: Што-ж я зраблю з Езусам, называным Хрыстом? Сказалі ўсе: Хай будзе ўкрыжаваны.
23.    Гавора намесьнік: Што-ж ён зрабіў благога? Адыж яны яшчэ болей крычалі: Хай будзе ўкрыжаваны!
24.    Пілат-жа, бачачы, што нічога ня здее, а забурэнне ўзмагутняецца, ўзяўшы вады, абмыў рукі перад народам, кажучы: Нявінаваты я ў крыві гэтага справядліўца; пабачыце самы.
25.    А ўвесь народ у вадказ крычаў: Кроў яго на нас і на дзяцей нашых!
26.    Тады выпусьціў ім Барабаша, а Езуса ўбічаванага выдаў ім на ўкрыжаванне.
27.    Узяла тады міліцыя намесьнікава Езуса на дворышча суду, прыставілі яму цэлую дружыну.
28.    І раздзеўшы яго, накінулі яму чырвоны плашч;
29.    і сплёўшы вянок з церняў, уздзелі яму на голаў, а трысьціну далі ў правую руку яго. І згінаючы перад ім калені, насьміхаліся з яго, кажучы: Прывет табе, кароль Юдэйскі!
30.    Ды плюючы на яго, бралі трысьціну й білі па галаве.
31.    І калі ўжо наздзекаваліся з яго, знялі з яго плашч і адзелі ў ягонае адзенне ды павялі яго на ўкрыжаванне.
32.    А выходзячы спаткалі чалавека Цырынэйца, па йменню Сымона; гэтага прымусілі, каб нёс крыж ягоны.
33.    І прыйшлі на месца, званае Гтльгота, гэта знача: Чэраповішча.
34.    І далі яму віна, змяшанага з жоўцю; і, пакаштаваўшы, не хацеў піць.
35.    А калі яго ўкрыжавалі, падзялілі ягона адзенне, варажбою, каб споўнілася сказанае прарокам, гаварыўшым: «Падзялілі сабе адзенне маё, і аб сукню маю кідалі варажбу (Пс. 21, 19).
36.    І седзячы, пільнавалі яго.
37.    Ды прыладзілі над ягонай галавою напіс пра яго віну: ГЭТА ЕЗУС, КАРОЛЬ ЮДЭЙСКІ.
38.    Тады былі ўкрыжаваны з ім два разбойнікі: адзін па правай руцэ, а другі па левай.
39.    А праходзячыя міма блюзнілі яму, ківаючы галавамі сваімі
40.    й гаворачы: Ты, што разбураеш Божу сьвятыню ды ў тры дні яе адбудоўваеш, выратуй сам сябе; калі ты Сын Божы, дык сыдзі з крыжа!
41.    Таксама й вышэйшыя сьвятары з кніжнікамі ды старшынамі, насьмяхаючыся, казалі:
42.    Другіх ратаваў, а сябе самога ня можа выратаваць! Калі ён кароль Ізраэльскі, хай-жа цяпер сыдзе з крыжа і мы ўверым яму.
43.    Спадзяваўся на Бога; няхай цяпер выбавіць яго, калі яму мілы; казаў бо: "Я Сын Божы".
44.    Таксама й злыдні, што былі ўкрыжаваны з ім, кпілі з яго.
45.    Ад шостае-ж гадзіны настала цемра па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай.
46.    А каля гадзіны дзявятай загаласіў Езус моцным голасам: «Элі, Элі, лямма сабахтані!?» гэта знача: Божа мой, Божа мой, чаму-ж Ты мяне пакінуў?
47.    Некаторыя, што стаялі там ды чулі, казалі: Гальяша бач кліча.
48.    І зараз-жа адзін з іх пабег узяў губку ды, намачыўшы ў воцат і насадзіўшы на трысьціну даў яму піць.
49.    А іншыя гаварылі: Чакай, паглядзімт, ці прыйдзе Гальяш ратаваць яго.
50.    Езус-жа йзноў, загаласіўшы вялікім голасам, аддаў душу.
51.    І вось заслона сьвятыні раздзерлася на дзве часткі ад верху да нізу; а зямля затраслася й параспадаліся скалы.
52.    І адчыніліся гробы ды шмат целаў сьвятых, што паснулі, ўстала;
53.    і выйшаўшы з магілаў пасьля змяртвыхустання ягонага, ўвайшлі ў сьвяты горад ды паказаліся многім.
54.    Сотнік-жа й тыя, што з ім старажылі Езуса, ўгледзеўшы землятрасеньне ды ўсё, што сталася, моцна спалохаліся й гаварылі: Сапраўды ён быў Сынам Божым.
55.    Было-ж там шмат жанчын здалёк, якія йшлі за Езусам з Галілеі, прыслугоўваючы яму;
56.    між якімі была Марыя Магдалена, і Марыя маці Якубава й Язэпава, ды маці сыноў Зэбэдэевых.
57.    Калі-ж настаў вечар, прыйшоў адзін багаты чалавек з Арыматэі, па іменню Язэп, які таксама быў вучням Изусавым.
58.    Ён прыйшоў да Пілата й прасіў Езусавага цела. Тады Пілат загадаў цела аддаць.
59.    І ўзяўшы цела, Язэп увінуў яго ў чыстае палатно
60.    і палажыў яго ў сваім новым гробе, высечаным у скале; ды прываліўшы вялікі камень да ўваходу ў гроб, адыйшоў.
61.    Была-ж там Марыя Магдалена і другая Марыя, сядзячыя насупроць гробу.
62.    А на заўтрашні дзень, наступны пасьля Прыгатавання, зыйшліся вышэйшыя сьвятары й фарызэі да Пілата,
63.    дый кажуць: Спадару, прыпомнілі мы, што гэны зводнік, як быў шчэ пры жыцьці, сказаў: «Цераз тры дні я згробуўстану».
64.    Дык загадай магілу пільнаваць аж да трэцяга дня, каб часам ня прыйшлі вучні ягоны ды ня ўкралі й не сказалі народу: Устаў з мяртвых. І будзе апошняя памылка горшая за першую.
65.    Сказаў ім Пілат: Вось вам стража, ідзеце, пільнуйце, як умееце.
66.    І яны пайшлі, абясьпечылі гроб стражай ды апячатаўшы камень.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст