Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 24
1.    І Езус, выйшаўшы з сьвятыні, пайшоў. І прыступілі вучні ягоныя, манючыся паказаць яму будынкі сьвятыні.
2.    Ён-жа ў адказ гавора ім: Бачыце ўсё гэтае? Сапраўды кажу вам, не астанецца тут камень на камені, якога-б не разбурылі.
3.    А калі сядзеў ён на гары Аліўнай, прыступілі да яго вучні асобна, кажучы: Скажы нам, калі гэтае будзе ды які знак твайго прыходу і сканчэння сьвету?
4.    Езус-жа ў адказ гавора ім: Глядзеце, каб вас ніхто ня звёў.
5.    Бо многія прыйдуць у імя маё, кажучы: «Я Хрыстус», і шмат каго звядуць.
6.    Пачуеце аб войнах і весьцях ваенных; глядзеце, каб ня трывожыліся, бо трэба, каб гэтае сталася, адыж яшчэ не канец.
7.    Паўстане бо народ на народ, і каралеўства на каралеўства ды будуць паморак і голад і мясцамі землятрасенні.
8.    Але гэта ўсё – пачатак гора.
9.    Тады выдавацімуць вас на мукі, і забівацімуць вас, і будзеце ў ненавісьці ў ва ўсіх народаў дзеля імяні майго.
10.    І тады згоршацца многія, ды будуць мець у ненавісьці адзін другога.
11.    І паўстане шмат фальшывых прарокаў ды многіх звядуць.
12.    І таму што распашырыцца нягоднасьць, шмат у каго любоў асьцюдзянее.
13.    Хто ж да канца вытрывае, той будзе збаўлёны.
14.    І прапаведвацімецца гэтая эванэлія па ўсім сьвеце на свядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
15.    Дык вось калі ўбачыце гідоту спусташэння, аб якой казаў прарок Даніэль, стаячую на месцы сьвятым – хто чытае, хай разумее –
16.    тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;
17.    а хто на даху, няхай ня зыходзяць узяць штонебудзь із свайго дому;
18.    і хто на полі, хай не варочаецца, каб узяць сваю вопратку.
19.    А гора цяжарным і кормячым у гэным дні.
20.    Прасеце-ж, каб уцяканне вашае ня было зімою, або ў сыботу.
21.    Будзе бо тады вялікае прыгнобленне, якога ня было ад пачатку свету аж дагэтуль ды ня будзе.
22.    І калі-б не скараціліся гэныя дні, не ўхавалася-б ніводнае цела, адыж дзеля выбраных скарочацца дні тыя.
23.    Тады, калі-б вам хто сказаў: Вось тут Хрыстус, або там – ня верце.
24.    Бо паўстануць фальшывыя хрыстусы й фальшывыя прарокі ды рабіцімуць вялікія знакі й дзіва, так каб ачмуціць – калі магчыма – навет выбраных.
25.    Вось я наўпярод сказаў вам.
26.    Дык калі-б вам гаварылі: "Вось ён у пустыні" – ня выходзьце; "вось у тайнікох дому" – ня верце.
27.    Бо як маланка бліскае з усходу й з'яўляецца аж на захадзе, гэтак будзе й прыход Сына чалавечага.
28.    Дзе-б толькі было цела, там і арлы збяруцца
29.    І зараз-жа пасьля прыгнобы гэных дзён сонца зацьміцца, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, а зоры падацімуць з неба, й сілы нябесныя зрушаны будуць.
30.    Пад той час з'явіцца на небе знак Сына чалавечага, і тады загалосяць усе пляменні зямлі, ды ўбачаць Сына чалавечага, прыходзячага ў ваблаках нябесных з магуцтвам і веліччу.
31.    І пашле анелаў сваіх з трубою й вялікім голасам, і збяруць выбраных ягоных з чатырох вятроў, ад краю аж да краю неба.
32.    А ад смоквы вучэцеся прыкладу: калі ўжэ галінка ейная робіцца мяккая ды лісьце пускае, вы ведаеце, што блізка лета.
33.    Гэтак-жа і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка ёсьць, у дзвярах.
34.    Сапраўды кажу вам: не праміне гэты род, як усё гэтае станецца.
35.    Неба й зямля прамінуць, але словы мае не прамінуць.
36.    Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ведае, навет анелы нябесныя, адзін толькі Айцец.
37.    А як было ў дні Ноя, так будзе й прыход Сына чалавечага.
38.    Бо як у дні перад патопам елі й пілі, жаніліся ды йшлі замуж, аж да таго дня, як увайшоў Ной у карабель,
39.    і ня ведалі, пакуль ня прыйшоў патоп ды не панёс усіх, – гэтак будзе й прыход Сына чалавечага.
40.    Тады будзе двух на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены;
41.    дзве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.
42.    Дык не драмеце, бо ня ведаеце, ў якой гадзіне Усеспадар ваш прыйдзе.
43.    Ды ведайце тое, што калі-б гаспадар знаў, у якую гадзіну маецца прыйсьці злодзей дык-бы ня спаў і не дапусьціў-бы падкапацца пад свой дом.
44.    Таму-то й вы будзьце гатовы, Сын бо чалавецы прыйдзе ў гадзіну, якое ня ведаеце.
45.    Хто, думаеш, верны й разумны слуга, якога паставіў ягоны гаспадар над сваімі людзьмі, каб даваў ім есьці ўпору?
46.    Шчасьлівы той слуга, гаспадар якога, прыйшоўшы, застане гэтак робячы.
47.    Сапраўды кажу вам: над усім сваім дабром паставіць яго.
48.    А калі-б гэны слуга быў благі і сказаў у сэрцы сваім: «Ня хутка прыйдзе гаспадар мой»,
49.    і пачаў-бы сяброў сваіх біць, а еў-бы й піў-бы з п'яніцамі,
50.    прыйдзе гаспадар слугі гэнага ў дзень неспадзяваны ў гадзіну няведану,
51.    і адлучыць яго й прысудзіць долу з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгот зубоў.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст