Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 4
1.    Тады Езус быў заведзены Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.
2.    А калі прапасціў сорак дзён ды сорак ночаў, потым пачуў голад.
3.    І прыступіўшы спакуснік сказаў яму: Калі ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменні сталіся хлебам.
4.    Ён-жа ў адказ сказаў яму: "Не адным хлебам жыве чалавек, але кожным словам, выходзячым з вуснаў Божых" (Пт. Пр. 8, 3).
5.    Тады ўзяў яго нячысты ў святы горад і паставіў яго на крыле святыні,
6.    ды сказаў яму: Калі ты Сын Божы, кінься ўніз; бо ёсьць напісана: «Што анёлам сваім загадаў аб табе і на руках панясуць цябе каб часам ня ўдарыў аб камень нагі свае» (Пс. 90, 11-12).
7.    Сказаў яму Езус: Такжа ёсьць напісана: « Не спакушай Бога Усеспадара твайго» (Пт. Пр. 6, 16).
8.    Ізноў бярэ яго нячысты на гару вельмі высокую й паказвае яму ўсе валадарствы свету і славу іхнюю
9.    ды кажа яму: Дам табе ўсё гэта, калі ўпаўшы паклонішся мне.
10.    Тады сказаў яму Езус: Адыйдзі, шатан! Напісана бо: «Усеспадару Богу твайму кланяйся і яму аднаму служы» (Пт. Пр. 6, 13).
11.    Тады пакінуў яго д'ябал – і вось анёлы прыступілі й служылі яму.
12.    Дачуўшыся Езус, што Ян быў выданы, адыйшоў у Галілею
13.    і, пакінуўшы места Назарэт, прыйшоў і асеў у Кафарнауме прыморскім, у граніцах Забулён і Нэфталім,
14.    каб споўнілася сказанае прарокам Ізаіям (9. 1-2):
15.    "Зямля Забулён і зямля Нэфталім, дарога прыморская за Ярданам, паганская Галілея!
16.    Народ, што сядзеў у цемры, ўгледзеў святло вялікае і тым, што сядзелі ў краіне ценю сьмерці, яснасьць зазьзяла".
17.    З таго часу пачаў Езус абвяшчаць і казаць: пакутуйце, бо прыблізілася валадарства нябеснае.
18.    А праходзячы каля мора Галілейскага, Езус убачыў двух братоў, Сымона, званага Пятром, і Андрэя брата ягонага, закідаючых сеці ў мора, былі бо рыбакамі
19.    і сказаў ім: Ідзеце за мною, а я зраблю вас рыбакамі людзей.
20.    І яны зараз-жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за ім.
21.    А йдучы адтуль далей, убачыў двух другіх братоў: Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, з іхнім бацькам, Зэбэдэем, у лодцы правячых свае сеці, і паклікаў іх.
22.    А яны вoміг, пакінуўшы сеці й бацьку, пайшлі за ім.
23.    І абходзіў Езус усю Галілею, навучаючы ў іхніх бажніцах і абвяшчаючы эванэлію валадарства й аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
24.    І разыйшліся чуткі аб ім па ўсёй Сырыі і прыносілі да яго ўсіх нядужых, апанаваных рознымі хваробамі й прыпадкамі, і маючых нячыстых, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і аздараўляў іх.
25.    І йшлі за ім вялікія грамады з Галілеі, і Дэкаполю, і з Ерузаліму, і з Юдэі, і з-за Ярдану.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст