Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша


 

 

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

РАЗДЗЕЛ 15
1.    Тады прыйшлі да яго кніжнікі й фарызэі з Ерузаліму й сказалі:
2.    Чаму твае вучні нарушаюць установу старшых? Ня мыюць бо рук, як ядуць хлеб.
3.    Ён-жа сказаў ім у адказ: А чаму-ж і вы нарушаеце прыказанне Божае дзеля вашае установы? Бо-ж сказаў Бог:
4.    "Паважай бацьку і матку" (Выйсь. 20, 12), і: "Хто-б наругаўся бацьку або матцы, хай сьмерцю ўмрэ" (Выйсь. 21. 17).
5.    А вы гаворыце: "Хто-б сказаў бацьку ці матцы: «ахвярай ёсьць тое, што табе ад мяне належыцца"
6.    той можа й не шанаваць бацькі свайго й маткі свае. Гэтак скасавалі вы прыказанне Божае вашаю ўстановаю.
7.    Крывадушнікі, добра аб вас прарочыў Ізай (29, 13), кажучы:
8.    "Народ гэты паважае мяне вуснамі, адыж сэрца іх далёка ад мяне;
9.    дарэмнаж яны чэсьць мне аддаюць, вучачы навук і прыказанняў чалавечых".
10.    І паклікаўшы да сябе грамады, сказаў ім: слухайце і зразумейце.
11.    Ня тое апаганвае чалавека што ўваходзіць у вусны, але тое апаганвае чалавека, што выйходзіць з вуснаў.
12.    Тады вучні ягоныя, падыйшоўшы, сказалі яму: Ці ведаеш, што фарызэі, пачуўшы гэтае слова, згоршыліся?
13.    Ён-жа ў адказ кажа ім: Усякая расьціна, каторай не пасадзіў Айцец мой нябесны будзе выкаранена.
14.    Пакінце іх: яны сьляпыя і правадыры сьляпых; а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму.
15.    У адказ яму адазваўся Пётр: Раз'ясьні нам прыповесьць гэту.
16.    А ён ім: Няўжэ і вы яшчэ без зразумення ?
17.    Ціж вы ня ўцеелі таго, што ўсё ўваходзячае ў вусны, прайходзіць у жывот і выкідаецца вон?
18.    А выйходзячае з вуснаў – з сэрца йдзе; і гэта апаганвае чалавека.
19.    З сэрца бо йдуць благія думкі, душагубства, распусства, зладзейства, крывапрысягі блюзнерствы.
20.    Вось што апаганвае чалавека, а есьці нямытымі рукамі не апаганвае чалавека.
21.    І, выйшаўшы адтуль, пайшоў Езус у староны Тыру і Сыдону.
22.    І вось жанчына Хананэйка, што йшла з тых ваколіц, крычма яго маліла: Зжалься нада мною, Усеспадару, Сыне Давіда, дачку маю цяжка мучыць нячысты:
23.    Ён не адказаў ёй ні слова. А падыйшоўшы вучні ягоны прасілі яго, кажучы: Адпраў яе, бо крычыць усьлед за намі.
24.    Ён-жа ў вадказ ім кажа: Я пасланы толькі да авец, загінуўшых з дому Ізраэля.
25.    Адыж яна, збліжыўшыся, ўпала яму да ног, молячы: Усеспадару, памажы мне.
26.    Ён адзываецца ў адказ: Не гадзіцца браць хлеб дзяцей ды кідаць шчанятам.
27.    Але яна наставала: Так, Спадару, адыж і шчанята ядуць крошкі, што падаюць із стала іхніх гаспадароў.
28.    Тады Езус ёй адказвае: О, жанчына, вялікая вера твая, хай-жа станецца табе, як ты хочаш! І аздаравела дачка ейная ад тае гадзіны.
29.    І адыйшоўшы адтуль, прыйшоў Езус да Галілейскага мора і, ўступіўшы, на гару, сеў там.
30.    І назбіралася к яму багата народу, маючы з сабою нямых, сьляпых, кульгавых, калекіх ды шмат іншых; клалі іх ля ног ягоных і аздараўляў іх
31.    так што дзівіліся грамады, бачачы нямых гаворачых, кульгавых ходзячых, сьляпых відзячых і вялікомілі Бога Ізраэлявага.
32.    Езус-жа, прыклікаўшы сваіх вучняў, сказалі: Шкада мне грамады, ўжо бо тры дні трываюць пры мне і ня маюць чаго есьці, а ня хочу іх адпусьціць галодных, каб не паслабелі ў дарозе.
33.    І гавораць яму вучні: Скуль-жа нам узяць у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць такую вялікую грамаду?
34.    І сказаў ім Езус: Колькі маеце хлябоў? Яны кажуць: Сем і некулькі рыбак.
35.    І загадаў грамадзе пасесьці на зямлі.
36.    І ўзяўшы сем хлябоў і рыбы ды аддаўшы падзяку, ламаў і даваў сваім вучням, а вучні давалі народу.
37.    І елі ўсе і наеліся. А што асталося з кавалкаў, назбіралі сем кашоў поўных.
38.    Было-ж тых, што елі, чатыры тысячы чалавек, апрача дзяцей і жанчын.
39.    І адпусьціўшы народ, увайшоў у лодку ды прыбыў у ваколіцы Магэдану.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст