Пераклад і каментарыі: Анатоль КЛЫШКА, паводле: часопіс "Спадчына", 1989-1992. Алічбоўваньне: Яўген Бартніцкі (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
АД ПЕРАКЛАДЧЫКА
Толькі што мінулася тысячагоддзе хрышчэння Русі, наперадзе-двухтысячагоддзе хрысціянства, а сёння маем Скарынава пяцісотгоддзе. Гэтыя даты між волі прыцягваюць да сябе нашу ўвагу, абуджаюць роздум пра тое, што няведанне Бібліі сталася вялікай культурнаю стратаю.
I мне захацелася паспрабаваць перакласці Новы Запавет на родную мову з грэцкай, з мовы арыгінала. (Як вядома, толькі Дабравесце паводле Мацвея было напісана па-арамейску, але гэты арыгінал у хуткім часе загінуў, і ўжо з другога стагоддзя вядомы толькі грэцкі пераклад).
Думаецца, для асобных чытачоў, якія на працягу цэлых дзесяцігоддзяў амаль не маглі свабодна карыстацца кнігамі Святога Пісьма, не лішне будзе нагадаць, што Святое Пісьмо склідаецца з кніг Старога і Новага Запаветаў. Паводле евангелістаў, кнігі Новага Залавету- гэта Добрая Навіна пра ўвасабленне ў чалавечым вобразе Божага Сына Ісуса Хрыста, які прыйшоў на зямлю выкупіць сваёю смерцю чалавецтва ад першароднага грэху і ўвесці яго ў вечнае жыццё. У кнігах Новага Запавету таксама расказваецца пра дзейнасць Хрыстовых вучняў-дванаццаці апосталаў.
Напісанне імён, геаграфічных назваў і г. д. падаецца згодна з усходнехрысціянскай рэлігійнай традыцыяй.
Хачу тут падзякаваць Аляксандру Іванавічу Фірысюку за падораны грэцкі тэкст Новага Запавету і шмат якія іншыя кнігі, што паспрыялі маёй працы.
Не магу не падзякаваць «Спадчыне», якая (шукаю слова: узялася? адважылася?-бо хоць і Перабудова, але...) пачала друкаваць гэты пераклад і камента рыі да яго.
Ганарар за публікацыю Новага Запавету ў часопісе прашу пералічыць на рахунак дапамогі ў ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай аварыі-№ 700073 Беларускага рэспубліканскага Жылсацбанка.
Анатоль КЛЫШКА
|