01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 46 – 47 – 48 – 49 – 50
Пераклад д-ра Яна Станкевіча Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973. Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева (група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання, каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)
1 На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.
2 А зямля была бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.
3 I сказаў Бог: „Станься сьвятлі ня". I сталася сьвятліня. 4 I бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні. 5 I назваў Бог сьвятліню днём, а цемнь назваў ночай. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6 I сказаў Бог: „Станься прасьцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў". 7 I ўчыніў Бог прасьцяг, і адлучыў воды, што пад прасьцягам, ад водаў, што над прасьцягам. I сталася так. 8 I назваў Бог прасьцяг нябёсамі. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.
9 I сказаў Бог: „Няхай зьбяруцца воды з пад нябёсаў у вадно месца, і няхай зьявіцца сухазем". I сталася так. 10 I назваў Бог сухазем зямлёю, а збор водаў назваў морамі. I бачыў Бог, што добра.
11 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля траву, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі". I сталася так. 12 I выдала зямля траву, зяленіва, семя сеючае подле роду свайго, і дзерва, што даець плод, у каторым семя яго подле роду яго.I бачыў Бог, што добра. 13 I быў вечар, і была раніца: дзень трэйці.
14 І сказаў Бог: „Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знакі а на поры а на дні а на га ды. 15 I будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі. I сталася так. 16 I ўчыніў Бог тыя два сьветлы вялікія: сьветла вялікае, радзіць дзень, і сьветла малое, радзіць ноч, і гвезды. 17 I пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю, 18 I радзіць дзень і ноч, і адлучаць сьвятліню ад цемні. I бачыў Бог, што добра. 19 I быў вечар, і была раніца: дзень чаць верты.
20 I сказаў Бог: „"Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябё." 21 I стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра. 22 I дабраславіў іх Бог, кажучы: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі". 23 I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага. I сталася так. 25 I ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра.
26 I сказаў Бог: „Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі". 27 I стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.
28 I дабраславіў іх Бог, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а на паўняйце зямлю, і паддайце яе сабе, і пануйце над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і ўсялякім жывучым, што поўзае па зямлі".
29 I сказаў Бог: „Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя. 30 А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр". I сталася так.
31 I бачыў Бог усе, што ўчыніў, і вось, добра вельмі ё. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
|